Поиск дешевых работ:




Дзеяслоў як часціна мовы.

Фрагменты работы:

Дзеяслоў – гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне або стан як працэс, адказвае на пытанні што рабіць?, што зрабіць? , напрыклад: мыць, пісаць, ісці, думаць, замярзаць, хвалявацца, чытаць, вучыцца.
Дзеясловы абазначаюць фізічныя дзеянні (касіць, жаць) рух і перамяшчэнне ў прасторы (ехаць, плысці), псіхічны або фізічны стан чалавека (сумаваць, спаць), яго маўленчую і разумоўную дзейнасць (гаварыць, разважаць). Дзяслову ўласцівы марфалагічныя катэгорыі трывання (закончаннае і назакончанае), ладу (абвесны, умоўны, загадны), стану, часу (цяперашні, прошлы, будучы), асобы (1-я, 2-я, 3-я, ліку (адзіночны і множны), а ў прошлым часе і ва ўмоўным ладзе – роду (мужчынскага, жаночага і ніякага).
Дзеяслоў мае два класы формаў: спрагальныя і неспрагальныя. Спрагальныя (асабовыя) змяняюцца па асобах, часах, ладах, ліках, родах (у прошлым часе). Неспрагальныя – гэта неазначальная форма (інфінітыў), дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе.
Асноўная сінтаксічная функцыя дзеяслова ў сказе – функцыя выказніка: Весялей зірнулі на свет вызваленныя ад холаду дрэвы. Ганаруся я тым, шт навек заўладалі вы сэрцам маім.
Неазначальная форма дзеяслова можа быць таксама дзейнікам: Жыць – радзіме служыць; дапаўненнем: Нарэшце дзяўчына навучылася слухаць іншых; азначэннем: Ажыццявілася мая мара паступіць у гэты інстытут; акалічнасцю: Дзеці прыехалі капаць бульбу.
Трыванне і час дзеяслова.
Дзеялоў мае два трыванні – закончаннае і незакончаннае.
Дзеясловы незакончаннага трывання абазначаюць незакончанае, працяглае або шматразовае дзеянне і адказваюць на пытанні што рабіць?: насіць, жыць, перапісвацца, марыць, сябраваць, берагчы, майстраваць, працаваць, шукаць, вазіць, маляваць, дапамагаць, мыць, чысціць, ляцець, крычаць, вучыць, знаёміцца, спаць. Такія дзеяловы маюць формы ўсіх трох часоў – цяперашняга (нашу, жыву, перапісваюся), прошлага (насіў, жыў, перапісваўся), будучага складання (буду насіць, буду жыць, буду перапісваццва).
Дзеясловы закончаннага трывання абазначаюць закончанае дзеянне або дзеянне, якое абавязкова закончыцца, і адказваюць на паытанні што зрабіць?: прынесці, аджыць, перапісаць, прыйсці, перазваніць, адказаць, разведаць, заехаць, назбіраць, замаляваць, завучыць, перакласці, накрычаць, адчыніць. Такія дзеясловы могуць паказваць і на пачатак дзеяння: выехаць, заспяваць, выступіць. Дзеясловы закончаннага трывання маюць формы двух часоў – будучага простага (прынясу, аджыву, перапішу, выеду, заспяваю, выступлю) і прошлага (прынес, аджыў, перапісаў, выехаў, заспяваў, выступіў).
Дзясловы незакончаннага і закончаннага трывання, якія маюць аднолькавае лексічнае значэнне, утвараюць трывальныя пары: рабіць – зрабіць, пісаць – напісаць, гукаць – гукнуць, купляць – купіць, ляжаць – легчы. Такія пары адрозніваюцца прыстаўкамі і суфіксамі. Значэнне закончаннасці або незакончаннасці дзеяння некаторым дзеясловам надаецца націскам: высыпа?ць – вы?сыпаць, выраза?ць – вы?разаць, накіда?ць – накі?даць, адмяра?ць - адме?раць. Некаторыя трывальныя пары адрозніваюцца асновамі: браць – узяць, класціся – легчы, абкладаць – аблажыць.
Утвараючы розныя формы часу, каб пазбегнуць памылак, карыстаюцца прыёмам пастаноўкі пытанняў: што раблю? – што зраблю? што зрабіў?– што зрабіў? Так, ад дзеяслова даставаць форма прошлага часу будзе даставаў (што рабіў?), а не дастаў (што зрабіў?), утворанная ад дзеяслова дастаць (што зрабіць?), ад дзеяслова адсылаць форма цяперашняга часу – адсылаю (што раблю?), а не адашлю (што зраблю?), утворанная ад дзеяслова адаслаць (што зрабіць?), каб назваць дзеянне, якое яшчэ адбудзецца.
Неабходна таксама адрозніваць дзеясловы, якія абазначаюць рух у адным кірунку (бегчы, везці, лезці, гнаць) і бесперапынны рух, накіраванны ў розныя бакі (бегаць, вазіць, лазіць, ганяць). Формы часу ад іх утвараюцца наступным чынам : бегчы – бягу, бег, буду бегчы, але: бегаць – бегаю, бегаў, будзе бегаць; везці, вязу, вез, буду везці, але: важу, вазіў, буду вазіць; лезці – лезу, лез, буду лезці, але: лажу, лазіў, буду лазіць; ганю – гнаў, буду гнаць, але: ганяю, ганяў, буду ганяць.
Час дзеяслова выражае адносіны дзеяння да моманту гутаркі. Дзясловы маюць тры часы: цяперашні, прошлы і будучы.
Дзясловы цяперашняга часу абазначаюць дзеянне, якое супадае з момантам гутаркі: Любуюся, як спрактыкаванна бацька коле дровы, а таксама не абмежаванна часам пастаяннае дзеянне: Заходняя Дзвіна ўпадае ў Балтыйскае мора.
Цяперашні час маюць толькі дзясловы незакончаннага трывання. Яны змяняюцца па асобах і ліках: працую – працуем; працуем – працуеце – працуюць.
Дзеясловы прошлага часу паказваюць дзеянне, якое адбывалася ці адбылося да моманту гатаркі: Дзесьці ў лесе кукавала зязюля. Потым сціхла. А праз хвіліну-другую заспявала зноў. І ўжо зусім блізка.
Дзеясловы ў прошлым часе змяняюцца па ліках, а ў адзіночным ліку і па родах: насіў, насіла, насілі.
Дзеясловы будучага часу паказваюць, што дзеянне адбудзецца ці будзе адбывацца пасля моманту гутаркі: Запомню прарочыя словы Купалы і ўнукам сваім перадам.
Будучы час мае дзве формы: простую і складаную. Просты будучы час утвараецца ад дзеясловаў закончаннага трывання: пабудаваць – пабудую, накасіць – накашу, а складаны будучы час – ад дзеясловаў незакончаннага трывання і асабовай формы дзеяслова быць: капаць – буду капаць, будзеш капаць, будзе капаць; будзем капаць, будзеце капаць, будуць капаць.
Станы дзеясловаў
Стан дзеяслова выражае адносіны паміж дзеяннем і яго ўтваральнікам (суб’ектам). Дзеянне можа ўтвараць сам суб’ект, і дзеянне можа быць накіравана на суб’ект: Мастак піша карціну. Карціна пішацца мастаком. У першым выпадку дзеяслоў (піша) адносіцца да назалежнага стану, а у другім (пішацца) – да залежнага стану. Рэальны ўтваральнік дзеяння выражаны назоўнікам творнага склону (мастаком).
Лады дзеясловаў
Дзеяслоў мае тры лады – абвесны, умоўны і загадны, якія ўказваюць на адносіны дзеяння да рэчаіснасці.
Абвесны лад абазначае дзеянне як рэальны факт, які сцвярджаецца ці адмаўляецца: У гэты вечар сцямнела раней, чым звычайна. Зноў зіма паслала снежныя кілімы, зажурыла беллю паплавы, лугі. Дома часта шчасця не прыкмеціш... Дзеяловы незакончаннага трывання ў абвесным ладзе маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, а закончаннага трывання – формы прошлага і будучага простага часу.
Дзеясловы абвеснага ладу абазначаюць дзеянне, якія сапраўдны адбываліся, адбываюцца або будуць адбывацца.
Дзеясловы абвеснага ладу змяняюцца па часах, асобах і ліках.
Умоўны лад дзеяслова абазначае не рэальнае дзеянне, а магчымае пры адпаведных умовах (Каб на хмель не мароз, ён бы тын перарос) ці мяркуемае (Такіх бы хлопцаў цяпер ў вёску!) . Асноўнае значэнне дзеясловаў умоўнага ладу часам ускладняецца адценнем просьбы ці парады ( Зрабіў бы ты гэта сёння і не адкладваў на заўтра), ці пажадання (Хоць бы, як калісьці, мамаю назваў).
Формы дзеясловаў умоўнага ладу ўтвараюцца шляхам далучэння да дзеясловаў прошлага часу часціцы бы (б): пісаў бы, лічыў бы, прынесла б, сустрэўся б. Часціца бы (б) з дзеясловамі пішацца асобна. Часціца бы ўжываецца пасля слоў, якія канчаюцца на зычны, а б – на галосны. Пры гэтым яна можа стаяць не толькі пры дзеяслове, але і пры іншых словах: Мінулае нельга зрабіць сённяшнім, якім бы ты ні быў разамным і моцным.
Умоўны лад не мае формы часу і асобы, але змяняецца па родах і ліках.
У знанэнні ўмоўнага ладу таксама ўжываюцца і дзеяловы загаднага ладу: Дай матэрыял ім толькі, зрабіць бы цуды змаглі.
Загадны лад дзеялова выражае пабуджэнне да дзеяння: якое можа быць мець адценне загаду: Нічога не чапайце без мяне, хлопцы!, парады: Не плач, ніколі не зайздросць, не злуй: спакойны будзь і нават – лепей: смейся.; просьбы: Дайце мне. калі ласка, кнігу; прапановы: Давайце спарадкуем усе нашы запісы!
Загалднаму ладу дзеясловаў уласціва асаблівая інтанацыя. Яны звычайна ўжываюцца без асабовых займеннікаў.
Загадны лад мае формы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку, а таксама формы 1-й асобы множнага ліку і 3-й асобы адіночнага і множнага ліку.
Форма 2-й асобы адзіночнага ліку ўтвараецца ад асновы дзеяслова цяперашняга або будучага простага часу шляхам далучэння канчатка – ы (-і) або без яго: дапамагу – дапамажы, раскажу – раскажы, помню – помні, гляну – глянь, чытаю – чытай. Ад дзеяслова біць, віць, ліць, піць утвараецца форма загаднага ладу без й на канцы: бі, ві, пі, лі.
2-я асоба множнага ліку загаднага ладу ўтвараецца шляхам далучэння да 2-й асобы адзіночнага ліку псотфікса – це: дапамажыце, раскажыце, помніце, гляньце, чытайце, верце, беражыце.
Мяккі знак перад постфіксам – це заўсёды захоўваецца: кінь- кіньце, злазь – злазьце, пгладзь – пагладзьце.
Формы загаднага ладу 1-й асобы множнага ліку маюць канчаткі – ем (-эм, -ам), ім (-ым): хадзем, забярэм, напішам, памножым. Такія формы могуць утварацца і апісальна, пры дапамозе часціцы давай, давайце, якая далучаецца да формы будучага простага часу або да неазначальнай формы: давайце пагаварым, давайце прыгадаем, давайце вучыцца.
3-я асоба загаднага ладу ўтвараецца толькі апісальна – да дзеясловаў 3-й асобы цяперашняга або будучага часу далучаецца часціца няхай (хай): Няхай здаравенькі будзе, як ён мяне перапалохаў. Хай будзе ў вас усё хораша! Няхай танцуе, няхай весяліцца.
Пераходныя і непераходныя дзеясловы
Па адносінах да аб’екта дзеясловы падзяляюцца на пераходныя і непераходныя.
Да пераходных належаць дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, што пераходзіць на які-небудзь прадмет, выражаны назоўнікам або займеннікам вінавальнага склону без прыназоўніка; напісаць ліст, паклікаць яе, прынесці вядро.
Калі дзеянне пераходзіць на частку прадмета, то назоўнік ставіцца ў форме роднага склону без прыназоўніка: насыпаць пяску, зарабіць грошай. Назоўнік мае форму роднага склону і тады, калі пры пераходным дзеяслове ёсць адмоўе не: не выказаў радасці, не парушыў спакою.
Непераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, не накіраванае на прадмет: сталярнічаць, старэць, ляцець.
...


Работу добавила: Татьяна.

Скачать весь реферат:

СКАЧАТЬ ТУТ






 






Добавить работу
Название

Invalid Input
Вид работы

Вы не указали вид работы.
Рубрика (*)

Выберите подходящую рубрику.
Ваше имя

Invalid Input
Файл (*)

?? ?? ????????? ???? ??????
Добавить