Тема: Белорусский танец. Учебная работа № 433169
Тип работы: Контрольная работа, реферат (практика)
Предмет: Хореография
Страниц: 16
Год написания: 2016
ВВЕДЕНИЕ 3
История формирования белорусского танца 5
Циклы обрядового творчества 8
Современное положение белорусского танца 10
Заключение 14
СПИСОК ИСПОЛЬЗОВАННЫХ ИСТОЧНИКОВ И ЛИТЕРАТУРЫ 16
Учебная работа № 433169. Тема: Белорусский танец
Выдержка из похожей работы
Белорусский фольклор
….. вобразаў, нязломная і светлая вера ў чалавека, у яго сілы і магчымасці, маральная цнатлівасць і чысціня, непараўнаны, непераймальны гумар і вострая сатыра, прастата і даступнасць зместу, займальнасць апавядання і, нарэшце, сапраўднае моўнае чарадзейства, — вось некаторыя з гэтых вартасцей, якія заўсёды прываблівалі і прывабліваюць да беларускай казкі ўдзячных чытачоў і слухачоў.
Усе беларускія казкі класіфікуюцца звычайна па трох асноўных раздзелах: казкі пра жывёл, чарадзейныя казкі і сацыяльна — бытавыя. Казкі пра жывёл лічацца найбольш старажытнымі па паходжанні, змястоўнай сутнасцю сваёй яны ўзыходзяць яшчэ да такіх ранніх форм першабытнага светапогляду, як анімізм (адушаўленне) і антрапамарфізм (ачалавечванне). Трэба бачыць у іх таксама і далёкія водгукі татэмізму — адной з самых старажытных рэлігій чалавецтва, сутнасць якой складала вера ў татэма — агульнага для данага роду і якой-небудзь жывёлы ці расліны продка.
Чарадзейныя казкі па сваім паходжанні таксама належаць да найбольш старажытных. Галоўнае ў іх зместе — гэта мары і спадзяванні людзей на лепшае жыццё ў будучым, іх імкненні пакараць сабе сілы прыроды і перамагчы сацыяльнае зло, а таксама іх барацьба з чужаземнымі ворагамі — заваёўнікамі. Гэты змест раскрываецца своеасабліва — у вобразах і карцінах фантастычных, звышнатуральных, цудадзейных.
Сярод навелістычных сацыяльна — бытавых казак найбольш каштоўнасць у беларускім фальклоры маюць, несумненна, казкі антыпанскія і антыцаркоўныя, пазначаныя вострай сацыяльнай накіраванасцю. Колькасць і тых і другіх вельмі значная. Прычыну гэтага трэба бачыць у тым, што беларускі селянін цярпеў не толькі жорсткі сацыяльны прыгнёт, увасоблены ў вобразе пана — прыгонніка, але таксама цярпеў і жахлівы ўціск нацыянальны і рэлігійны. Адмоўны персанаж баларускіх антыпрыгонніцкіх казак — амаль заўсёды — пан-чужаземец, які не толькі лупіў тры скруры з мужыка, але яшчэ і таптаўся па ягонай душы, насміхаўся з яго мовы і звычаяў, бесперапынна абражаў яго нацыянальную годнасць.
Гэтак жа бязлітасна, як з панамі, абыходзіцца герой беларускіх казак і са “святымі айцамі” ўсіх масцей : папамі, ксяндзамі, дзякамі. Прадметам сатырычнага адлюстравання ў антыклерыкальных казках часцей за ўсё з’яўляюцца такія тыповыя рысы духоўнікаў, як ханжанства і крывадушнасць, прагавітасць і нахабства, паразітызм і амаральнасць.
Значную частку беларускага казачнага эпасу складаюць творы, у якіх высмейваюцца і ганьбуюцца розныя заганы ў чалавечым характары — такія, скажам, як непачцівыя адносіны да бацькоў, нетактоўнасць, зайздрасць, дурнота, імкненне пажывіцца за чужы кошт і многія іншыя. Гэтыя творы, адлюстроўваючы этычныя погляды народа, яго маральныя прынцыпы, яго разуменне дабра і зла, называюць усе рэчы сваімі імёнамі, недвухсэнсоўна і ясна, не прыбегаючы да алегорый, не карыстаючыся намёкамі. Многія з іх з’яўляюцца ўзорамі сатырычнай і гумарыстычнай творчасці народа.
Лёс розных жанраў беларускага казачнага эпасу склаўся неаднолькава. Сярод сучасных запісаў казак пра жывёл і чарадзейных новых, не вядомых раней сюжетаў, амаль не сустракаюцца. У параўнанні з гэтымі казкамі, жывыя традыцыі якіх відавочна затухаюць, пэўнай жыцц…